Дата добавления: 2017-02-07
Исполнитель: Песняры
Рейтинг: 0
Название песни: Ты мне вясною прыснiлася
Продолжительность mp3: 03:43
Текст просмотрен: 144
Другие песни исполнителя Песняры
Музыка - Семяняка Ю., словы - Шушкевiч М.
Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знiчкаю.
Падаюць зоры свiтальныя
Ў чыстыя воды крынiчныя.
Ой ты, дзяўчыначка мiлая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты шызакрылая,-
Легкi мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснiлася
Неразгаданымi чарамi,
Сэрца парыўна забiлася
Лёгкiмi крыламi-марами.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часiнай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
I не шкадую нiмала я.