Дата добавления: 2017-03-15
Исполнитель: Сергей Макей
Рейтинг: 0
Название песни: Адслужу Беларусi (Отслужу Белоруссии)
Продолжительность mp3: 03:07
Текст просмотрен: 256
Другие песни исполнителя Сергей Макей
АДСЛУЖУ БЕЛАРУСI
Восень плачучы сцеле
Ярка жоўты дыван,
Дома ў нас не вяселле,
Хоць i грае баян.
Сабралося тут многа
Сябрукоў i сям`я,
Заўтра ў войска дарога
Тут пачнецца мая.
Ой, матуля, не хмурся,
Я вярнуся сюды.
I з крынiцы нап`юся
Самай чыстай вады
Адслужу Беларусi
Два не поўных гады,
Калi я адракуся,
Хто паслужыць тады.
У хусцiнку, матуля,
Хлеб i соль палажы.
Так хачу каб пачулi,
Што я добра служыў.
I вясна нам пасцеле
Свой зялёны дыван,
Будзе ў нас i вяселле,
I зайграе баян.
Адслужу Беларусi
Два не поўных гады,
Калi я адракуся,
Хто ж тады? Хто ж тады?
Сайт Министерства Обороны Республики Беларусь , 2013.